Кансультаванне па ГВ

Menu
Reklamní sdělení
Měj své vlastní webové stránky!https://www.websnadno.czMít své vlastní webové stránky nebylo nikdy jednodušší. S WebSnadno je můžete mít i Vy.
Tvorba webových stránekhttps://blog.pageride.comPoznejte výhody balíčku služeb Premium! Aktivujte si jej na 30 dnů ZDARMA.
english1to1 - výuka angličtinyhttps://www.english1to1.czSPEAKING IS EASY - obecná a obchodní angličtina, konverzace, děti, maturanti, Cambridge zkoušky.

Знаёмства

Мяне клічуць Воля і я кансультантка па грудным выкормліванні. Ужо больш за 20 год я жыву ў Празе. У мяне 2 дочкі (4 і 8 год).
Тут я буду дзяліцца інфармацыяй пра грудное выкормліванне, пра праблемы якія пры гэтым узнікаюць і пра магчымасці іх вырашэння.
Я навучалася ў славацкай арганізацыі Mamila z.s , якая лічыцца адной з лепшых у рэгіёне Чэхіі і Славакіі што тычыцца асветы па грудным выкормліванні. Прафесійным гарантам арганізацыі з’яўляецца канадзкі педыятр Jack Newman - адзін з перадавых спецыялістаў у гэтай вобласці. Падыход арганізацыі ў дачыненні да падтрымкі груднога выкормлівання вельмі блізкі мне, таму што ён заснаваны за апошніх даследаваннях і рэкамендацыях СААЗ. І гэта веды, якімі б я хацела каб валодала кожная жанчына, якая стала ці толькі збіраецца стаць маці. 
  Яшчэ да нараджэння сваёй першай дачкі я ведала, што буду карміць грудзямі. Але пры гэтым я не чакала колькі шкодных і безсэнсоўных парадаў я пры гэтым атрымаю. І што тыя цяжкасці з якімі я сутыкалася і лічыла часткай працэсу можна было пазбегнуць, калі б я ўчас звярнулася па кваліфікаваную дапамогу. Але мае цяжкасці - дробязь у параўнанні з тым, з чым сутыкаюцца іншыя жанчыны на пачатку свайго мацярынства. Умяшанне ў роды, кесарава, раздзяленне з немаўлём пасля родаў, шкодныя парады ў радзільні, ціск і стрэс які адчувае маці - усё гэта ўплывае на паспяховасць груднога выкормлівання. Але не толькі гэта - вялізную ролю грае і падтрымка асяроддзя (мужа, маці, сябровак). Таму што пасля нараджэння дзіцяці жанчына робіцца асабліва ўразлівай і залежнай ад клопату іншых. Яна такая ж навароджаная, як і яе немаўля. Навароджаная маці. І як кажуць у Mamila “грудзямі корміць не жанчына, а грамадзтва”.
Я мару аб тым, каб нашая культура была заснаваная на тым, што здарова і натуральна для нас як віда. Каб грудное выкормліванне было неад’емнай часткай клопату аб немаўляці. Бо грудное выкормліванне - гэта не толькі пра ежу. Гэта яшчэ і першы кантакт з дзіцяці і першая мова любові. Гэты цэлы набор сэнсарных стымулаў, якія дапамагаюць дзіцяці расці і развівацца так, як гэта было задумана прыродай і эвалюцыяй. 

Перадумовы паспяховага ГВ

Якія асноўныя перадумовы для паспяховага груднога выкормлівання?

1️⃣ Даведайцеся як мага болей пра грудное выкормліванне да родаў.

Знайдзіце ГВ кансультантку і сустрэнцеся з ёю яшчэ да родаў. Дамоўцеся на сустрэчу пасля родаў.

2️⃣ Адсутнасць умяшанняў у родах.

Падрыхтуйцеся да родаў так, каб яны прайшлі без лішніх умяшанняў. Любыя ўмяшанні ўплываюць на пачатак ГВ. Калі вы ведаеце, што без іх не абысціся - дамоўцеся з кансультанкай па ГВ аб сустрэчы адразу пасля родаў яшчэ ў шпіталі.

3️⃣ Выберыце радзільню якая падтрымлівае грудное выкормліванне (BFHI).

Даведайцеся ці вашая радзільня падтрымлівае грудное выкормліванне і як. WHO разам з UNICEF стварылі праграму Baby-friendly hospital Initiative (BFHI) для падтрымкі груднога выкормлівання ў шпіталях. Шпіталі, якія выконваюць гэтую праграму, маюць азначэнне BFHI і праходзяць спецыяльную падрыхтоўку для падрымкі ГВ, а таксама вонкавы аўдыт.

4️⃣ Кантакт “скура да скуры” паміж маці і дзіцяці.

Адразу пасля нараджэння немаўля мусіць застацца ў кантакце скура да скуры з маці хаця б першыя 2 гадзіны. Усе вымярэнні варта адкласці на потым. Гэты кантакт дапамагае лепш адаптавацца дзіцяці да вонкавага свету. З вялікай верагоднасцю цягам гэтага часу дзіця пачне шукаць грудзі для першага кармлення, якое неверагодна важнае для паспяховага пачатку ГВ.

Кантакт скура да скуры таксама забяспечвае:

✅ стабілізацыю цялесных функцый дзіцяці

✅ падтрымлівае выпрацоўку малака ў маці

✅ стабілізуе тэмпературу цела дзіцяці

✅стабілізуе дыханне і сэрцабіенне дзіцяці

✅ рэгулюе цыклы сну дзіцяці і дапамагае яму добра выспацца

✅ спрыяе саспяванню мозга дзіцяці

✅ спрыяе хутчэйшаму росту і развіццю

✅ спрыяе лепшаму страваванню і ўсваенню мікраэлементаў

✅ спрыяе ўтварэнню сувязі паміж маці і дзіцяці

Гэты кантакт важна падтрымліваць пасля родаў, падчас прыбыцця ў шпіталі і першыя тыдні дома.

5️⃣ Адсутнасць раздзялення маці і дзіцяці.

6️⃣ Правільнае прыкладанне.

7️⃣ Кармленне па патрабаванні.

❗️ВАЖНА❗️
У вашых грудзях ужо ёсць малако на момант родаў! Ня трэба чакаць пакуль яно “прыйдзе”. Больш за тое – першае кармленне адразу пасля родаў вельмі важнае для таго, каб малака выпрацоўвалася дастатковая колькасць.

Першыя 40 дзён

Калі нараджаецца дзіця – гэта шчасце. Але не толькі…Ёсць яшчэ складаныя і неадназначныя эмоцыі, якія хаваюцца ў самы цёмны кут свядомасці, быццам іх не існуе. Каб толькі не асудзілі. Ці не ад таго так шмат дыпрэсій, ў тым ліку пасляродавых, што няма прасторы каб усвядоміць і адгараваць тое, што сышло і ніколі не вернецца? Культура малюе нам стандартную карцінку шчасця. Вось запаветныя дзве палоскі на тэсце. Яна паведамляе мужу і яны шчаслівыя кружацца ў абдымах. Але ў рэальнасці ўсё можа выглядаць зусім інакш. 

Нядаўна я знайшла свае запісы, якія рабіла калі даведалася, што ўпершыню зацяжарыла. У тым што я пісала было мала радасці, ня гледзячы на тое, што дзіця было жаданым. Скрозь сорам і пачуццё ўласнай няправільнасці я пісала аб сумневах, разбітых плянах і марах. Я ведала, што мяне чакае вялікае і невядомае. І яно мяне пужала. Болей, чым радавала. І я ніяк не магла гэта прыняць. Я чакала ад сябе той безумойнай карціннай радасці, якой не было. Было гэтае мутнае нешта, якое казала, што жыццё маё зменіцца назаўжды. 

Нажаль, няма больш традыцый і рытуалаў, якія б суправаджалі пераход на другі бок жыцця, якім з’яўляецца бацькоўства. Усе, у тым ліку і маладыя маці, чакаюць, што пасля нараджэння дзіцяці будзе адно, нічым не азмрочанае, шчасце. У рэальнасці, нават калі роды былі цудоўнымі і цябе захлынае аксітацынам, да яго рана ці позна абавязкова прымешваецца яшчэ і страх, няўпэўненасць, расчараванне. Усё тое, што мы так не любім бачыць і прымаць. У выніку, жанчына, застаецца сам насам з перажываннямі, якімі часта няма з кім падзяліцца. Тое, што раней дапамагалі пражываць іншыя жанчыны – не дапамагае зараз пражываць ніхто. У традыцыйных культурах кажуць пра важнасць першых 40 дзён пасля родаў, якія даюцца жанчыне на адпачынак, узнаўленне і ўстанаўленне кантакту з дзіцяці. Час, калі клапоцяцца пра жанчыну, каб ёй было лягчэй клапаціцца пра немаўля. 

У Чэхіі таксама ёсць такі тэрмін як šestineděli (шэсць тыдняў). Але нажаль акрамя назвы, няма ніякаяй іншай сыстэмнай падтрымкі маладых маці. Гэты перыяд у 40 дзён нагадвае мне пра 40 дзён траўру, які трымаюць пасля смерці чалавека. Магчыма гэта той час, неабходны для першапачатковай адаптацыі да вялікіх зменаў. 

Бо ўсё вялікае патрабуе час і прастору, каб яго прыняць. Але не толькі, патрэбная яшчэ і падтрымка іншых людзей, з якімі можна раздзяліць свае перажыванні. 

Можа ад таго, што няма ні разумення ні традыцый пераходу ў новы этап жыцця, так шмат чаканняў калі ж ўсё вернецца да таго як было раней. Ці то гэта дародавая форма цела маці, ці ейнае хуткае вяртанне на працу, ці адносіны з мужам. 

Гэтыя чаканні не даюць магчымасці прыняць напоўніцу новы выключны досвед і ўбудаваць яго ў сваё жыццё. Бацькоўства – гэта натуральная пляцоўка для сталення і асабістага росту, якая б мусіла весці нас да большай адаптацыі і інтэграцыі. Але калі не развітацца як след з мінулым жыццём, не адгараваць яго, то цяжка прыняць тое новае, якое прыходзіць на яго месца. І прыносіць разам з выпрабаваннямі і свае дары.

 

Чаму баліць грудное выкормліванне? 

Пры грудным выкормліванні не павіннны балець ні грудзі, ні смочкі. Вы не павінны цярпець толькі каб дзіця напілася з грудзі. Любы боль пры кармленні трэба вырашаць.

Боль у грудзях ці смочках можа быць выклікана некалькімі фактарамі. Але самым асноўным будзе – ❌ неправільнае прыкладанне. Таму карэкцыя прыкладання звычайна дапамагае пазбавіцца ад болю.
Другім фактарам, які можа выклікаць боль пры кармленні – гэта ❌ кароткая, тугая ці прырослая пад’языковая ўдзечка ў немаўляці. У такім выпадку яе пажадана падрэзаць, каб дасягнуць добрага прыкладанняі.
Накладкі на смочкі, якія часта прапаноўваюць у такіх сітуацыях, не вырашаюць рэальнай прычыны болю, але толькі вядуць да пагаршэння сітуацыі. У доўгатэрміновай перспектыве іх выкарыстанне вядзе да зніжэння колькасці малака і кепскага захопу грудзі немаўлём. Пасля іх выкарыстання можа быць складана вярнуцца да кармлення на грудзі.
“Прыпыненне” кармлення для таго каб зажылі смочкі таксама кепскае рашэнне, так як ад гэтага немаўля можа горш прыкладацца да грудзі. Таксама гэта вядзе да памяншэнне колькасці малака, што таксама да яшчэ большага болю ў смочках. Раны на смочках могуць быць прычынай болю, які адчуваецца ва ўсёй грудзі, падпахай ці вакол грудной косці.
Правільнае прыкладанне дазваляе карміць без болю нават з параненымі смочкамі, таму што калі дзіця захоплівае правільна грудзі – смочка больш не траўмуецца.

Боль у смочках прама ці ўскосна выклікаюць ці пагаршаюць наступныя фактары:

❌ Выкарыстанне бутэлькі

❌ Выкарыстанне пустышкі

Пры выкарыстанні бутэлькі і/ці пустышкі дзіця пачынае блытаць спосаб смактання, так як пры грудным выкормліванні задзейнічаныя іншыя мышцы твару, чым пры смактанні пустышкі ці бутэлькі.

❌ Выкарыстанне накладак дла кармлення

❌ Спавіванне немаўляці і лішняя вопратка (шапачкі завязанныя пад падбароддзем)

❌ Выкарыстанне пракладак для грудзей, цеснага станіку/вопраткі, якія прыліпаюць да смочак

❌ Выкарыстанне малакаадсоса

❌ Выкарыстанне шпрыца для дакорма немаўляці (дзіця перастае шырока адкрываць рот, каб правільна прыкласціся да грудзі)

❌ Вельмі моцны плач немаўляці па прычыне запозненай рэакцыі на яго патрэбу прыкласціся да грудзі.

Tvorba webových stránek na WebSnadno | Nahlásit obsah